Межы:
Дзяржава месціцца ў паўднёва-заходняй частцы Балканскага паўвострава на ўзбярэжжы Адрыятычнага і Іанічнага мораў. Праліў Атранта (75 км) аддзяляе Албанію ад Італіі. На поўначы мяжуе з Югаславіяй, на ўсходзе з Македоніяй, на паўднёвым усходзе з Грэцыяй.
Тэрыторыя:
28, 7 тыс. км. кв.
Насельніцтва:
3, 33 млн. чалавек (1998). 98% -- албанцы, таксама жывуць грэкі, валахі, македонцы і інш.
Сталіца:
Тырана (каля 245 тыс. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады:
Дурэс (873, 4 тыс. жыхароў), Эльбасан (83, 3 тыс. жыхароў), Шкодэр (81, 9 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
албанская.
Рэлігія:
іслам (суніты, шыіты, бекташы), хрысціянства (праваслаўныя, католікі).
Дзяржаўны лад:
парламенцкая рэспубліка.
Грашовая адзінка:
лек = 100 кіндаркам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
12 прэфектур і 36 акругаў.