Межы:
на поўначы з Чэхіяй і Нямеччынай, на паўночным усходзе са Славаччынай, на ўсходзе з Вугоршчынай, на поўдні са Славеніяй, Італіяй і Швайцарыяй, на захадзе з Ліхтэнштайнам і Швайцарыяй,
Тэрыторыя:
83,9 тыс. км. кв.
Насельніцтва:
8 134 000 чал. (1998). У асноўным аўстрыйцы. На поўдні, у Карынціі, жывуць славенцы і харваты; на ўсходзе, у Бургенландзе -- венгры і харваты; таксама пражываюць чэхі, славакі, жыды і г.д. Этнічную абасобленасць захавалі немцы (каля 200 000 чалавек). Таксама: іранцы (2,000) , французы (15,000), грэкі (12,000), курды (23,000), палякі (39,000), туркі (67,000), чэхі, арабы (3,000), кітайцы (1,200). Гарадское насельніцтва -- 65%. Гарады пераважна невялікія з насельніцтвам 10 - 15 тыс. чалавек.
Сталіца:
Вена (1, 54 млн. жыхароў)
Іншыя вялікія гарады:
Грац (238 000), Лінц (203 000), Зальцбург (144 000).
Афіцыйная мова:
нямецкая, у правінцыі Карынція пашырана славенская.
Рэлігія:
хрысціянства (католікі, пратэстанты).
Дзяржаўны лад:
дэмакратычная парламенцкая і федэратыўная рэспубліка.
Грашовая адзінка:
еўра = 100 цэнтам.
Адміністрацыйна-тэрытырыяльны падзел:
8 федэральных зямель і сталіца -- Вена.