Межы: Дзяржава ў Заходняй Еўропе, якая месціцца на паўвостраве Ютландыя і на астравах Дацкага архіпелага (Зеландыя, Фюн, Фальстэр, Мён, Лоллан, востраў Барнхольм у Балтыйскім моры і частцы Фрызскіх астравоў). У склад Даніі таксама ўваходзяць Фарэрскія астравы і востраў Грэнландыя. Мяжуе на поўдні з Нямеччынай, абмываецца паўночным і Балтыйскім морамі; праліў Скагерак аддзяляе Данію ад Нарвегіі, пралівы Катэгат і Эрэсун -- ад Швецыі.
Тэрыторыя: 43 тыс. км. кв.
Насельніцтва: зв. 5, 333 млн. чалавек (1998). Звыш 96% складаюць датчаны, таксама немцы (на поўдні), фарэрцы (на Фарэрскіх астравах) і эскімосы (у Грэнландыі), 10,000 англічаны, 9,000 персы, 30,000 туркі, 3,000 цыганы, 10,000 з былой Югаславіі, 4,000 з Індыі і Пакістана.
Сталіца: Капенгаген (зв. 1, 34 млн. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады: Орхус (274,5 тыс. жыхароў), Одэнсэ (182 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова: дацкая.
Рэлігія: хрысціянства (лютэранства).
Дзяржаўны лад: канстытуцыйная манархія .
Грашовая адзінка: дацкая крона=100 эрэ.
Адміністрацыйна-тэрытырыяльны падзел: 14 амтаў (абласцей), гарады Капенгаген і Фрэдэрыксберг маюць асобны статус.
Зарэгістраваныя мовы: дацкая, дацкая знакавая мова, дацкая падарожная, нямецкая стандартная, скандынаўская знакавая мова-піджын, сконэ, фарэрская, эскімоская грэнландская, ютландская

- ДАЦКАЯ
- ДАЦКАЯ ЗНАКАВАЯ МОВА
- ДАЦКАЯ ПАДАРОЖНАЯ
- НЯМЕЦКАЯ, СТАНДАРТНАЯ
- СКАНДЫНАЎСКАЯ ЗНАКАВАЯ МОВА-ПІДЖЫН
- СКОНЭ
- ФАРЭРСКАЯ
- ЭСКІМОСКАЯ, ГРЭНЛАНДСКАЯ
- ЮТЛАНДСКАЯ