Межы:
Злучанае каралеўства Вялікабрытаніі і паўночнай Ірландыі ўяўляе сабой саюз чатырох нацыянальных утварэнняў -- Англіі, Шатландыі, Валіі (знаходзяцца на в. Вялікабрытанія) і Паўночнай Ірландыі (займае паўночны ўсход в. Ірландыя). Асобны статус маюць в. Мэн і Нармандскія астравы, якія маюць унутранную аўтаномію. Мае толькі марскія межы -- на захадзе Ірландскае мора, на ўсходзе Паўночнае, на поўдні і паўднёвым захадзе Атлантычны акіян.
Тэрыторыя:
244, 7 тыс. км. кв. (Англія -- 131тыс. км. кв., Валія -- 20, 8 тыс. км. кв., Шатландыя -- 78, 7 тыс. км. кв., Паўн. Ірландыя -- 14, 2 тыс. км. кв.).
Насельніцтва:
каля 60 млн. чалавек. (1998). Таксама: 5,000 асірыйцаў, 12,000 іранцаў, Greek 200,000 грэкаў, Gujarati 140,000 гуджаратаў, 200,000 італьянцаў, 12,000 японцаў, 6,000 курдаў, 30,000 шэлтаў, 60,000 туркаў, 22,000 в'етнамцаў, 74,000 філіпінцаў, 150,000 арабаў і інш.
Сталіца:
Лондан (з прыгарадамі 7, 33 млн. жыхароў), якія таксама з'яўляецца сталіцай Англіі; сталіца Валіі -- Кардыф (Caerdydd)(272 тыс. жыхароў), Шатландыі -- Эдынбург (421 тыс. жыхароў), Паўн. Ірландыі -- Белфаст (280 тыс. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады:
Манчэстэр (2, 6 млн. жыхароў з прыгарадамі), Бірмінгем (каля 1, 3 млн. жыхароў з прыгарадамі), Лідс (720 тыс. жыхароў), Глазга (каля 660 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
англійская, у Валіі -- англійская і валійская.
Рэлігія:
хрысціянтва (англіканская царква, католікі, метадысты).
Дзяржаўны лад:
канстытуцыйная манархія.
Грашовая адзінка:
фунт стэрлінгаў = 100 пенсам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
Англія (39 графстваў, 6 метрапалітэнскіх графстваў і асобная адміністратыўная адзінка -- Вялікі Лондан), Валія (8 графстваў), Шатландыя (9 раёнаў і тэрыторыя астравоў), Паўн. Ірландыя (26 акругаў), в. Мэн і Нармандскія астравы.
Зарэгістраваныя мовы:
англійская, брытанская знакавая мова, валійская, йінгліш, ірландская, карнуольская, мэнкская, палары, французская, цыганская англійская, цыганская валашская, цыганская валійская, шатландская германская, шатландская гэльская, шатландская падарожная