Межы:
Дзяржава на паўночным усходзе Еўропы, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Мяжуе на поўначы з Латвіяй, на поўдні і ўсходзе з Беларуссю, на паўднёвым захадзе з Польшчай і Расеяй, на захадзе прымыкае да Балтыйскага мора.
Тэрыторыя:
65,2 тыс. км. кв.
Насельніцтва:
3,60 млн. чалавек (1998). 64,000 беларусаў, 4,200 латышоў, 258,000 палякаў, 344,000 расейцаў, 5,100 татараў, 45,000 украінцаў, цыгане,
Сталіца:
Вільня (Вільнюс)(597 тыс. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады:
Коўна (Каўнас)(434 тыс. жыхароў), Клайпеда (208 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
літоўская.
Рэлігія:
хрысціянства (католікі, праваслаўныя).
Дзяржаўны лад:
прэзідэнцкая рэспубліка.
Грашовая адзінка:
літ = 100 цэнтам.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
11 гарадоў цэнтральнага падпарадкавання і 10 паветаў (44 раёны).