Межы:
Краіна на паўднёвым усходзе Еўропы. Мяжуе на поўначы, усходзе, поўдні з Украінай, на захадзе з Румыніяй.
Тэрыторыя:
33,7 тыс. км. кв.
Насельніцтва:
4,46 млн.чалавек (1998). Беларусаў 20,000, немцаў 7,000, расейцаў 562,000, украінцаў 600,000.
Сталіца:
Кішынэу (Кішынёў) (753,5 тыс. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады:
Тыраспаль (186 тыс. жыхароў), Бэлць (Бельцы) (165 тыс. жыхароў), Тыгіня (Бендер) (162 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
малдаўская.
Рэлігія:
хрысціянства (праваслаўныя).
Дзяржаўны лад:
рэспубліка.
Грашовая адзінка:
малдаўскі лей.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
40 раёнаў; не вызначаны статус Прыднястроўя, дзе была абвешчана Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка; у 1994 годзе парламент прыняў закон аб асобым прававым статусе Гагаузіі (Гагауз Эры).