Межы: Краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе на поўдні з Бельгіяй, на ўсходе з Нямеччынай, на поўначы і захадзе прымыкае да Паўночнага мора.
Тэрыторыя: зв. 41,8 тыс. км. кв.
Насельніцтва: 15, 73 млн. чалавек (1998). 60,000 тунісцаў, 70,000 кітайцаў ю, 12,000 гвінейцаў, 5,000 іранцаў, 18,000 інданезійцаў, 40,000 курдаў, 45,000 малайцаў, 60,000 пап'яменту, 225,000 срананаў, 7,000 тамілаў, 192,000 туркаў, 4,000 таройя, 8,000 в'етнамцаў, 16,000 з былой Югаславіі.
Сталіца: Амстэрдам (з прыгарадамі -- зв. 1 млн. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады: Ротэрдам (з прыгарадамі -- зв. 1 млн. жыхароў), Утрэхт (зв. 234 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова: нідэрландская.
Рэлігія: хрысціянства (католікі, пратэстанты), іслам.
Дзяржаўны лад: канстытуцыйная манархія.
Грашовая адзінка: еўра = 100 цэнтам (гістарычная: гульдэн = 100 цэнтам; 5 цэнтаў -- стэевер; 10 цэнтаў -- дубелцье; 25 цэнтаў -- кварцье; 2,5 гульдэна -- рэйксдалер).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел: 12 правінцыяў і заморскія тэрыторыі (у Паўночнай Амерыцы, Нідэрландскія Антыльскія астравы, в. Аруба і паўднёвая частка в. Сан - Мартэн).
Зарэгістраваныя мовы: ахтэрхёкская, велуўская паўночная, велуўская усходняя, вестэрволдская, гронінгенская, дрэнцкая, заходнефрызская, нідэрландская, нідэрландская знакавая мова, ніжнесаксонская, саланская, стэлінгверфская, твенцкая, фiнкаланіяльная, фламандская, цыганская валашская, цыганская сінтэ

- АХТЭРХЁКСКАЯ
- ВЕЛУЎСКАЯ, ПАЎНОЧНАЯ
- ВЕЛУЎСКАЯ, УСХОДНЯЯ
- ВЕСТЭРВОЛЬДСКАЯ
- ГРОНІНГЕНСКАЯ
- ДРЭНЦКАЯ
- ЗАХОДНЕФРЫЗСКАЯ
- НІДЭРЛАНДСКАЯ
- НІДЭРЛАНДСКАЯ ЗНАКАВАЯ МОВА
- НІЖНЕСАКСОНСКАЯ
- САЛАНСКАЯ
- СТЭЛІНГВЕРФСКАЯ
- ТВЕНЦКАЯ
- ФIНКАЛАНІЯЛЬНАЯ
- ФЛАМАНДСКАЯ
- ЦЫГАНСКАЯ, ВАЛАШСКАЯ
- ЦЫГАНСКАЯ, СІНТЭ