Межы:
Краіна на поўначы Еўропы, на Скандынаўскім паўвостраве. Нарвегіі належыць в. Ян-Маен у Паўночнай Атлантыцы, і в. Бувэ у берагоў Антарктыды. Архіпелаг Свальбард (Шпіцберген) у Паўночным Ледавітым акіяне знаходзіцца пад кіраўніцтвам нарвежскіх уладаў адпаведна з міжнароднай дамовай. Мяжуе на паўночным усходзе з Фінляндыяй і Расеяй, на ўсходзе са Швецыяй, на поўначы прымыкае да Баранцава мора, на поўдні да праліва Скагерак і Паўночнага мора, на захадзе да Нарвежскага мора.
Тэрыторыя:
323,8 тыс. км. кв., з астравамі -- 385,2 тыс. км. кв.
Насельніцтва:
4,55 млн. чалавек (2003). 4,000 млн нарвежцаў, 59 тыс шведаў, 50 тыс датчан, 30 тыс амерыканцаў, 30 тыс англічан, 27 тыс пакістанцаў, 24 тыс немцаў.
Сталіца:
Услу, Ушлу (Осла)(467 тыс. жыхароў). 3,000 кітайцаў, 12,000 датчанаў, 12,000 фінаў, 3,000 курдаў, 3,000 расейцаў, 6,500 іспанцаў, 21,000 шведаў, тыбетцы, 14,000 пакістанцаў, 99,000 в'етнамцаў.
Іншыя вялікія гарады:
Берген (218 тыс. жыхароў), Тронхейм (141 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
нарвежская.
Рэлігія:
хрысціянства (лютэранства).
Дзяржаўны лад:
канстытуцыйная манархія.
Грашовая адзінка:
нарвежская крона = 100 эрэ.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
19 фюлькэ (губерніяў).
Зарэгістраваныя мовы:
нарвежская: а) нарвежская букмол, б) нарвежская нюношк, нарвежская знакавая мова, нарвежская, падарожная, саамская луле, саамская паўднёвая, саамская паўночная, саамская пітэ, скандынаўская знакавая мова-піджын, фінская квенская, цыганская валашская.
- саамская (усе)
- квенская
- раманес (цыганская мова)
- романі (нарвежская падарожная мова)