Варыянты:
Словенська (укр.), Словенский (рас.), Словенски (балг.), Словеначки (серб.), Slovenski (харв.), Slovinský, Slovinčina (славац.), Slovinský, Slovinština (чэш.), Slovenščina (славен.), Słoweński (пол.), Sloweens (афрыкаанс), Slovensk (дац., нарв.), Slovenska (швед.), Slóvenska (ісл.), Sloveens (нідэр.), Sloveeni (эст., фін), Szlovén (вуг.), Sloveno (італ.), Eslovè (катал.), Esloveno (парт., ісп.), Slovenă (рум.), Sloven (фрыул.), Esloveniera (баск.), Slovēņu (лат.), Slóivéinis (ірл.), Slovence (тур.), Slovena (эсперанта), Σλοβενικά (грэц.), סלובנית (іўрыт.), اسلوونيايي [esloveniyayi] (фарсі), سلوفينية (араб.), 슬로베니아어 (карэйск.), スロベニア語 (яп.), 斯洛文尼亚语 (кітайск.); Slovenian, Slovene (анг.), Slovène (фран.), Slowenisch, Windisch (ням.).
Назвы народа:
славенец : славенка/ славенцы (бел.); Slovenec : Slovenka/ Slovenci (саманазва); словенец : словенка/ словенцы (рас.), Словенац : Словенка/ Словенци (серб.), Slovenac : Slovenka/ Slovenci (харв.), Slovinec : Slovinka (чэш.), Slovinec : Slovinka/ Slovinci (славац.), esloveno : eslovena (парт.), sloven : slovenă/ sloveni : slovene (рум.), sloven : slovenska (швед.), sloveeni (фін.), sloveno (эсперанта), اسلوونيايي [esloveniyayi] (фарсі), 斯洛文尼亚人 (кітайск.); Slovenian (анг.), Slowene, Windischer (ням.), Slovène (фран.).
Колькасць і пашыранасць:
2,000,000 у Славеніі; 20,000 - 45,000 у Аўстрыі (1993); 82,321 у ЗША (1970); 6,415 у Канадзе (1971); 4,205 у Вугоршчыне (1970); 100,000 у Італіі (1987); 12,000 ва Ўкраіне; Таксама у Аргентыне; 2,218,000 ва ўсіх краінах.
Лінгвістычная прыналежнасць:
індаеўрапейскія/ славянскія/ паўднёваславянскія.
Дыялекты:
7 дыялектных базаў: карошская, прыморская, роўтарская, горэньская, доленьская, штаерская, панонская і 47 дыялектаў: зільскі, ражанскі, абірскі, пад'юнскі, межыцкі, рэмшніцкі, рэзьянскі, тэрскі, надыцкі, брышскі, заходнекрацкі, нотраньскі, бркінскі, шаўрыньскі, баранскі, боўцкі, кабарыцкі, таўмінскі, цэрклянскі, чарнаверхскі, палянскі, шкаф'елоцкі, юльскі, логацкі, сельцкі, горэньскі, доленьскі, медыйскі, усходнедоленьскі, посаўска-доленьскі, шокарскі, сярэднебелакраінскі, прыверцкі, костэльскі, бізэльска-абсотэльскі, сярэднештаерскі, савіньскі, пагорскі, казьяцкі, гарычанскі, прлецкі, халоцкі, срэдышчанскі, прэкмурскі, карынційскі.
Каментар:
Стандартная мова заснаваная на мове пратэстантаў 16-га стагоддзя і многія славенцы маюць праблемы з яе засваеннем. Большасць дыялектаў маюць значны ўплыў з боку нямецкай мовы. У апошнія гады славенцы выказваюць занепакоенасць, што з уступленнем у ЕЭС яны згубяць сваю мову, якую праглыне нямецкая.