Межы:
Дзяржава на паўднёвым усходзе Еўропы, на поўначы Балканскага паўвострава. Мяжуе на поўначы з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Балгарыяй, на захадзе з Харватыяй, Босніяй і Герцагавінай, на поўдні з Албаніяй і Македоніяй, на паўднёвым захадзе прымыкае да Адрыятычнага мора.
Тэрыторыя:
102,2 тыс. км. кв. (Сербія -- 88,4 тыс. км. кв., Чарнагорыя -- 13,8 тыс. км. кв.).
Насельніцтва:
11,20 млн. чалавек (1998).
Сталіца:
Белград (Београд)(адміністрацыйны цэнтр: 1,5 млн. жыхароў).
Іншыя вялікія гарады:
Нові-Сад (180 тыс. жыхароў), Ніш (176 тыс. жыхароў), Крагуевац (148 тыс. жыхароў).
Афіцыйная мова:
сербская.
Рэлігія:
хрысціянства (праваслаўныя, католікі), іслам (Косава, Санджак, Мятохія).
Дзяржаўны лад:
парламенцкая рэспубліка.
Грашовая адзінка:
дынар.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел:
2 рэспублікі (Сербія і Чарнагорыя), што складаюць канфедэрацыю і 2 краі, якія ўваходзяць у склад Сербіі (Вайводзіна, дзе жывуць вугорцы і Косава з пераважна албанскім насельніцтвам).
Зарэгістраваныя мовы:
албанская (гегская), арумунская, балгарская, вугорская, румынская, русінская, сербская, славацкая, цыганская балканская, цыганская сербская, цыганская сінтэ, чарнагорская, югаслаўская знакавая мова.