МОВЫ СВЕТУ

Беларуская мова


Беларуская мова - мова беларусаў і некаторых іншых прадстаўнікоў аўтахтоннага насельніцтва Ўсходняй Еўропы, а таксама часткі беларускай дыяспары, якая ідэнтыфікуе сябе з беларусамі. Генетычна адносіцца да ўсходняй групы славянскіх моў, разам з украінскай і расейскай.

Выкарыстоўваецца на тэрыторыі незалежнай дзяржавы Беларусь (афіцыйная назва Рэспубліка Беларусь), а таксама суседніх дзяржаў - Літвы, Латвіі, Расейскай федэрацыі, Украіны, Польшчы. Агульная колькасць носьбітаў беларускай мовы ў яе стандартызаваных і дыялектных формах, разам з тымі, хто выкарыстоўвае змешаныя варыянты на беларускай аснове (т. зв. трасянку), прыблізна можна ацаніць у 8-9 мільёнаў. Згодна з апублікаванымі дадзенымі перапісу насельніцтва 1999 года ўсяго з 8,159,1 тыс. беларусаў у межах Рэспублікі Беларусь назвалі сваёй роднай мовай беларускую 85,6% (каля 7 млн.), і 41,3% - мовай, якой яны карыстаюцца дома. Акрамя таго, сваёй роднай мовай прызналі беларускую 67,1% з 395,7 тыс. палякаў, якія пражываюць у Беларусі, 57,6% з іх размаўляюць дома па-беларуску.

далей >>>>



Дадатковая інфармацыя:

Артыкулы:

Спасылкі: