МОВЫ СВЕТУ

Валійская мова

 


Вучыцеся чытаць па-валійску


 

 

АЛФАВІТ

Валійскі алфавіт складаецца з наступных літараў:

A

a:

NG

eng

PH

fi:

B

bi:

H

ietsh

R

er

C

ek

I

i- dot

RH

ŗi:

CH

eh

J

jei

S

es

D

di:

L

el

T

ti:

DD

eD

LL

TH

eT

E

e:

M

em

U

i – bed - оl

F

ev

N

en

W

u:

FF

ef

O

o

Y

ä

G

eg

P

pi:

 

 

 

 

Дыграфы (падвойныя знакі) лічацца за асобныя літары ў слоўніку. Напрыклад, слова ,якое пачынаецца з L будзе знаходзіцца перад словам, што пачынаеца з  LL (так слова  lamp у слоўніку стаіць перад словам  lle).

Асаблівую ўвагу трэба надаць дыграфу –NG, які ідзе пасля  -G. Так, паводле алфавітнага парадку, слова  ynghylg  ідзе перад словам  ymadael.

Літары  k, x, q  не ўваходзяь у алфавіт і сустракаюцца толькі у запазычаннях.

 

 

 

ВЫМАЎЛЕННЕ

 

У валійскай мове кожнай літары адпавядае асобны гук, за некаторым выключэннем ( у асноўным у дыялектах), але вымаўленне, якое пададзена ў гэтай кнізе зразумела ва ўсім Уэльсе.

Існуе некалькі рэчаў характэрных для валійскай мовы і пра якія трэба памятаць:

а) Галосныя гукі, як і ў беларускай мове, павінны вымаўляцца з поўнай якасцю.

б) Эмфатычны націск звычайна прыпадае на перадапошні склад, а танальны націск – на апошні, што стварае ўражанне напеўнасці. Існуе невялікая колькасць выключэнняў.

                        

ГАЛОСНЫЯ

 

Як ужо згадвалася – галосныя гукі ў валійскай мове нельга рэдукаваць. Ніжэй вы пазнаёміцеся з табліцай вымаўлення галосных:

a

1)        [a:]

2)        [a]

1)       доўгі гук, падобны на націскное а  у слове ‘маці’, але трохі даўжэйшы – tad бацька’.

2)       кароткі гук асар ‘капялюш’

e

1)        [e:]

 

2)        [ε]

1)       доўгі гук сярэдні паміж[э] і [е]. Для яго вымаўлення трэба расцягнуць вусны, як для усмешкі і вымавіць гук[э] – рêl ‘мяч’

2)       той жа самы гук, што і [е:], толькі кароткі – pen ‘галава’.

i

1)        [i:]

2)        [i]

1)       доўгі гук, сярэдні паміж [ы]  і [і] – mil ‘тысяча’.

2)       кароткі гук, сярэдні паміж [ы] i [і]dim нічога’.

o

1)        [о:] [о]

1)       доўгі гук [o]pob кожны’

2)       кароткі гук [o] – ffon палка’.

u

1)        [i:]

2)        [i]

1)       Гл. і –1  un ‘адзін’.

2)       Гл. і –2  papurпапера’.

w

1)     [u:]

2)     [u]

1)       доўгі гук [у] – ffŵl ‘дурань’.

2)       кароткі гук [у] – cwmдаліна’.

y

1)        [i:]

2)        [i]

3)    [ä]

1)       доўгі гук [i:] ( далей будзе падавацца сімвалам ý ) – býd свет’.

2)       кароткі гук [i] ( далей будзе ý ) – brýnпагорак’.

3)       гук падобны на рускае о ненаціскное у слове  коза , альбо на англійскі neutral soundу слове sister [ sіstä] – толькі у націскным складзе ( далей пазначаецца як y) – dynion мужчыны’.

 

УВАГА !

а) У аднаскладовых словах доўгае  [i:] і кароткае  [і] (графічна у) пераходзяць у [ä] (графічна у),

калі дадаецца яшчэ адзін склад : dyn [di:n]‘мужчына’, але dynion [‘dänjon] ‘мужчыны’.

б) Толькі у наступных аднаскладовых словах літара у вымаўляецца як [ä] :

Y,yr

--

азначальны артыкль

Yn, yng, ym

--

у (дзе?)

Fy

--

мой

Dy

--

твой

Syr

--

сэр

Nyrs

--

медсястра

 

ДЫФТОНГІ

 

ai, ae, au, aú, âu

           [ai]

              [ай]

                                                                                                                                   caethfab ‘раб’, caniat ‘дазваляць’, llongau ‘караблі’, dramâu ‘п’есы’ .

ei, eu, ey

       [ei]

[эй]

deilio ‘ліст’, neu ‘ці’, teyrngar ‘лаяльны’.

ew

[εu]

[эў]

dewr ‘адважны’, rhew ‘мароз’.

iw, yw

[iu]

      [ю]     (як у слове інтэрв’ю)

rhiw ‘холм’, clyw ‘слых’.

oi, oe, ou

[oi]

[ой]

toi ‘крыць дах’, coeden ‘дрэва’, cyffrous ‘хвалюючы’.

wy, ŵy

[ui]

[уй]

mwyfwy ‘больш і больш’, ŵyr ‘унук’.

aw

[au]

[аў]

brawd ‘брат’.

ow

[ou]

[оў]

ow ‘вох!’.

io

[io]

[йо]

diolch ‘дзякуй’.

 

УВАГА !

а) Дыфтонгі аі і au у ненаціскной пазіцыі у канцы слова вымаўляюцца як [а] у паўночнай Валіі

і [ε] у паўднёвай.

б) Ненаціскное ае у канцы слова гучыць як [а:].

в) Словы еі яе і еu іх вымаўляюцца як [і:].

г) Спалучэнне gwy вымаўляецца як [gwi:].

д) Спалучэнне ywy вымаўляецца як [äwi]

е) Літары ё і ï чытаюцца як [е:] і [і:] і ўтвараюць асобны склад: сloёdig [klo‘e:dik] ‘зачынены’,

    naïf [nai:v] ‘наіўны’.

ЗЫЧНЫЯ

 

b

[b]

[б]

 brawd ‘брат’

c

[k]

[к]

 ci ‘сабака’

ch

[x]

[х]

 chwarae ‘гуляць’

d

[d]

[д]

 darllen ‘чытаць’

dd

[D]

[D] (як англ. th у слове this)

 diddorol ‘цікавы’

f

[v]

[в]

 firws ‘вірус’

ff

[f]

[ф]

 ffôn ‘тэлефон’

g

[g]

[г] (выбухное г як у расейскай мове)

 gwella ‘паляпшаць’

ng

[ŋ]

[ŋ] (насавое як англ ng у thing)

 Bangor ‘Бангор’

h

[h]

[h] (як англ. h у hat)

 het ‘капялюш’

j

[dZ]

[дж]

 jôk ‘жарт’

l

[l]

[l] ( заўсёды цвёрдае)

 cael ‘атрымліваць’

ll

[ł]

[ł] *

 llan ‘царква’

m

[m]

[м]

 mam ‘маці’

n

[n]

[н]

 Sian ‘Шан’

p

[p]

[п]

 pobl ‘народ, людзі’

ph

[f]

[ф]

 ei phlant hi ‘яе дзеці’

r

[r]

[р]

 cario ‘любіць’

rh

[ŗ]

[ŗ] *

 Rhagfyr ‘снежань’

s

[s]

[с]

 ysgol ‘школа’

si

[S]

[ш]

 siop ‘крама’

t

[t]

[т]

 tad ‘бацька’

th

[T]

[T] (як англ. th у слове thing)

 theatr ‘тэатр’

 

УВАГА !

 

Гукі ll, rh з’яўляюцца глухімі адпаведнікамі l і r.

Для вымаўлення ll вымавіце ТЛ не прыціскаючы спінку языка да нёба, а дакранаючыся кончыкам языка да альвеолаў і прапускаючы паветра па краях языка. Збоку язык павінен выглядаць так:

 

 

Для вымаўлення rh вымаўляйце Р беларускае, але не дазваляйце кончыку языка трымцець – трымайце яго ўзнятым у гору і прапускайце паветра праз сярэдзіну языка.

 

НАПАЎГАЛОСНЫЯ

 

w

[w]

[ў]

gwên ‘усмешка’

i

[j]

[й]

iâr ‘курыца’

 

 

 А зараз можна трохі і папрактыкавацца і прачытаць вядомую народную песню:

 

 

Ffarwel i blwyf Llangower,

A’r Bala dirion deg;

Ffarwel fy annwyl gariad,

Nid wyf yn enwi neb,

‘Rwy’n mynd i wlad y Saeson

A’m calon fel y plwm

I ddawnsio o flaen y delyn

Ac i chwarae o flaen y drwm.

 

Бывай прыход Тлангоўэр,

Бала мілая бывай,

Бывайце мілыя каханкі

Даруйце, што не ўзяў з сабой

Я йду ў краіну саксаў

З сэрцам цяжкім, як камень

Буду таньчыць там пад арфу

І скакаць пад барабанны бой

 

 

[farwel i bluiv łangouer,

ar bala dirion deg;

farwel vä anuil gariad,

nid uiv än enui neb,

ruin mi:nd i ulad ä Saison

am kalon vel  ä plu:m

i DaunSo o vlain ä delin

ag i xuarai o vlain ä drum]