МОВЫ CВЕТУ

Мёртвыя мовы

 

Сям’я

Падгрупа

Назва

Апісанне

 

 

 

 

 

Кусанскія???

Мілук

Індзейская мова, Арэгон, ЗША. Знікла ў 1939 г.

Алганкін-рытванскія

 

Алганкінскія

 

Эчэмінская

Індзейская мова Паўночнай Амерыкі. Захоўвалася да 18-га ст. Зафіксаваныя лічбы 1-10 запісаныя ў 1609 г.

Алганкінская, каралінская

Індзейская мова Паўночнай Караліны і Вірджыніі. Знікла на пачатку 18-ст.

Луп А

Індзейская мова Новай Англіі. Знікла на пачатку 19-га ст. Запісы 1740-1781 гг.

Луп Б

Індзейская мова Новай Англіі. Знікла ў 18-м ст. Слоўнік 1755 г.

Магіканская

 

Масачусецкая

 

Нарагансет

 

Памліка

Індзейская мова Паўночнай Караліны і Вірджыніі. Некалькі спісаў слоў 16-17ст.ст.

Алтайскія

 

Айрацкія

Айрацкая, пісьмовая

Паўднёвая Расея, Цэнтральная Азія. 17-20 ст.

Мангольскія

 

Кіданьская

Цэнтральная Азія. 916 - 1125 гг.

Мангольская, класічная

Цэнтральная Азія. Ранейшая форма мангольскай мовы 1500 г.

Сярэднемангольская

Цэнтральная Азія. Папярэдніца многіх сучасных мангольскіх дыялектаў.  13-14 ст.ст.

Аўзстраазіяцкія

?

Нагалі

Мова Індыі. Носьбіты былі вынішчаны карнай экспедыцыяй англічан у 1870 г., але магчыма колькі чалавек валодаюць мовай.

Аўстралійскія

Юра

Каурна

Даліны Адэлаіды і паўвострава Флёро, Аўстралія. Апошні носьбіт памёр у 1931 г. У апошніяч гады пачаўся рух за ўзнаўленне мовы ( гл.).

Аўстранезійскія

Яванскія

Каві

Ява. 1-е ст. н. э.

Афраазіяцкія

 

Егіпецкія

Егіпецкая

Егіпет.  3000 д. н. э - 300 д. н. э.

Кушыцкія ->агаўскія

Хамір

 

Квара

 

Дэмбеа (Кайла)

 

Семіцкія -> Арамейскія

Вавілонска-арамейская

 

Вавілонскага Талмуда

 

Мандэйская

 

Набатэйская

 

Пальмірская

 

Самарыцянская

 t;padding:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt'>

Самарыцянская

 

Сірыйская

 

Старажытнаарамейская

 

Хрысціянская-палестынская мелькітаў

 

Эблаіцкая

 

Юдэйска-палестынская

 

Семіцкія -> Берберскія

Заходненумідыйская

Паўночна-заходняя Афрыка. 200 ст.д.н. э.

Усходненумідыйская

 

Семіцкія-> Гуанчскія

Гуанчская

 

Семіцкія -> Паўночна-ўсходнія

Акадская (Асіра-вавілонская)

Блізкі Ўсход. Мова культуры й дыпламатыі з 3-га т. д.н.э. да пачатку 1-га т. н. э.  Знікла ў 100 г.

Семіцкія -> Паўднёваарабскія

Катабанская

Йемен. 100 д. н. э. - 600 н. э.

Мінэйская

Йемен. 100 д. н. э. - 600 н. э.

Сабейская

Йемен. 100 д. н. э. - 600 н. э.

Хадрамі

Йемен. 100 д. н. э. - 600 н. э.

Харамі

Йемен. 100 д. н. э. - 600 н. э.

Семіцкія -> Ханаанскія

 

Маабіцкая (маавіцкая)

Усходні бераг Іярдана. 1 т. д.н. э.

Амарэйская

 

Старажытнаюдэйская

 

Фінікійска-пунічная

Паўночная Афрыка. Адгалінаванне фінікійскай 1т. д. н. э. - 700 н. э.

Угарыцкая

Сірыя. 15-13 ст. д. н. э

Фінікійская

Узбярэжжа Лівана. 2 – 1 т. д. н. э.

Я’уды

 

Эдамітская

Усходні бераг Іярдана. 1 т. д.н. э.

Семіцкія -> Эфіопскія

Геэз (гез, гыыз)

Эфіопія. Мова эпіграфіі і хрысціянскай л-ры. Перастала быць размоўнай на мяжы 1-2 тыс. Культавая мова манафісіцкай царквы

Галф

Некласіфікаваныя

Тымукуа

Індзейская мова Фларыды. 16-17 ст. ст.

Дравідыйскія

Некласіфікаваныя

Эламкая

Паўднёва-заходні Іран. Адносяць да дравідыйскіх, але гэта – няпэўна. 3 тыс – 8 ст. д. н. э.

Енісейскія

Енісейскія

Арынская

Сібір. Знікла ў 18 ст.

Асанская

Сібір. Знікла ў 18 ст.

Коцкая

Рэкі Кан і Бяруса, Сібір. Знікла ў 19 ст. Некалькі запісаў і спісаў словаў сабраных у 19 ст. M. A. Кастрэнам.

Пумпакольская

Сібір. Знікла ў 18 ст.

Югская

Сібір. Знікла ў 18 – 20 ст.

Ізаляваныя

Карэйскія

Старажытнакарэйская

Карэя. Папярэдніца сучаснай карэйская. 6- 10 ст. н. э.

Індаеўрапейскія

 

Фрыгійскія -> дака-мізійскія

Фрыгійскія

Мізійская (Міская)

Старажытная мова Анатоліі. Знікла ў 1-м ст. н. э.

Фрыгійская

Старажытная мова Заходняй Анатоліі. 8 ст. д. н. э. – 2 ст. н. э.

Хета-лувійскія -> лувійска-лікійскія

 

Лікійская

Старажытная мова Заходняй Анатоліі. 500 - 200 д. н. э. Назва “лікійская” адносіцца да мовы, якая раней называлася “лікійская А”, “лікійская Б” зараз называецца мілійскай.

Лувійская, іерагліфічная

Старажытная мова Паўднёвай і Заходняй Анатоліі. 2-1 т. д. н. э.

Лувійская, клінапісная

Старажытная мова Усходняй Анатоліі. Захавалася некалькі тэкстаў з хецкіх архіваў у Хатусе. 2 т. д. н. э.

Мілійская

Старажытная мова Анатоліі. 1-е т. д. н. э. Захаваўся адзін. Раней разглядалася як дыялект лікійскай, “лікійская Б”.

Дака-Фракійскія

 

Дакійская

Старажытная мова Балканаў. 1т. д. н. э. - 500 г. н. э.

Фракійская (Тракійская)

Старажытная мова Балканаў. 1т. д. н. э. - 500 г. н. э.

Некласіфікаваныя

(магчыма італійскія)

Камунікская

Старажытная мова паўночна-заходняй Італіі.  Да другой паловы 1 т. д. н. э.

Лігурская

Старажытная мова паўночна-заходняй Італіі.  300 д. н. э. - 100 н. э.

Паўночнапіцэнская?

Старажытная мова Італіі. 1 т. д. н. э.

Сіканійская

Старажытная мова цэнтральнай Сіцыліі. Знікла ў дарымскі час.

Анаталійскія

 

Карыйская

Старажытная мова паўднёва-заходняй Анатоліі, але многія тэксты маюць паходжанне з карыйскіх супольнасцяў у Егіпце. Датуецца 1 т. д. н. э.

Лідыйская

Старажытная мова Заходняй Анатоліі.