На дадзены момант вы можаце атрымаць інфармацыю пра:
24.01.05 - Пасля працяглага перапынку мы зрабілі сур'ёзныя абнаўленні інфармацыі ў раздзеле Краіны і іх мовы, што датычна Еўропы. Пры стварэнні сайту, які апісвае шмат моў, немагчыма абыйсціся толькі адным шрыфтам, таму для паўнавартаснага прагляду інфармацыі вам трэба пакуль мець шрыфт Arial Unicode MS. Абноўленая інфармацыя па краінах Еўропы не ёсць канчатковай і дасканалай, праца па ўдакладненні будзе весціся і найдалей. На сённяшні момант мы не лічым мэтазгодным змяшчаць усю новую інфармацыю ў гэтай версіі сайту, паколькі плануецца сур'ёзнае абнаўленне дызайну і навігацыі.
20.09.03 - Выпраўлены і ўдасканалены індэкс.
13.09.03 - Нарэшце мы падрыхтавалі індэкс назваў (і варыянтаў) усіх моў, моўных груп і сем'яў. Засталіся некаторыя недаробкі, але у хуткім часе яны будуць выпраўленыя. Індэкс будзе папаўняцца (зараз ён складае больш за 10,400 адзінак).
02.09.03 - Пасля канікулаў мы распачынаем абнаўленні. Трохі перагледзелі выгляд артыкулаў у краінах. Новае афармленне можна паглядзець у пяці краінах: Албанія, Азербайджан, Арменія, Андора, Беларусь. Таксама глядзіце навіны.
27.07.03 - Змешчана класіфікацыя макрасем'яў (дрэва адлюстроўвае некалькі тэорыяў паходжання моў).
23.06.03 - Загружаны дзве мапы: Тэрыторыя рассялення балгараў і албанцаў ва ўкраінскім Прыазоўі і, паколькі ў Ісландыі адсутнічае лінгвістычная разнастайнасць, проста сімпатычная мапа гэтай краіны.
18.05.03 - З'явілася старонка беларускіх моўных навінаў на англійскай мове.
09.05.03 - Змешчана самая вялікая сям'я моў - Нігер-Конга (1489 моў), а таксама перароблена Сіна-тыбецкая сям'я.
27.04.03 - Змешчаны дзве вялікія сям'і: аўстранезійская (1262 мовы) і транс-новагвінейская (552 мовы). Калі ласка, набярыцеся трохі цярплівасці пры загрузцы дрэваў, бо дрэвы вельмі вялікія.
22.04.03 - Пераправераны і мадэрнізаваны сем'і моў Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі і Іншыя.
22.03.03 - Пераправераны і мадэрнізаваны сем'і моў Паўночнай Амерыкі.
22.03.03 - Найноўшая гісторыя яцвягаў (новы варыянт артыкула А. Дынька, які быў надрукаваны ў "ARCHE-Скарына" №6-2000)
17.03.03 - Пераправераны і мадэрнізаваны сем'і моў Еўропы, Азіі, Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. Прагляд стаў зручнейшы (мовы прадстаўлены ў выглядзе дрэва).
11.03.03 - Дададзены
новы артыкул Немецкая
политика украинизации Белорусского Полесья. 1941 - 1944 годы
08.03.03 - Замест раздзела Беларуская мова было вырашана зрабіць раздзел Мовы Беларусі. дзе вы можаце прачытаць інфармацыю пра мовы нашай краіны.
Змешчаны новыя цікавыя артыкулы прысвечаныя беларускай і заходнепалескай мовам і іх носьбітам
1) Problem
samookreslenia narodowego Poleszukow w Polsce okresu miedzywojennego
2) Палессе
ў канцэпцыях беларускіх палітычных партый Заходняй Беларусі
3) Асвета
на Палессі ў 1921-1939 гадах
4) Sladami
Jozefa Obrebskiego po 60 latach. Raport z rekonesansu terenowego na Polesiu
(Вельмі цікавае апытанне палешукоў наконт іх нацыянальнай прыналежнасці, месца,
дзе яны жывуць, і г. д.)
5)Феномен
Палесся (Што такое Палессе і дзе яно знаходзіцца? Уяўленні жыхароў Палесся
пра Палессе)
Таксама поўнасцю змешчаны аглядны артыкул па беларускай мове
15.02.03 - 1) З'явіўся новы раздзел Лінгвістычныя навіны, дзе вы можаце прачытаць апошнія звесткі з лінгвістычнага фронту; 2) У раздзел Сем'і моў дададзены спіс афраазіяцкіх моў.
13.02.03 - Цяпер можна прачытаць усе ўрокі падручніка "Учебник белорусского языка для самообразования" (без слоўніка)
04.02.03 - Цяпер можна прачытаць 12 урокаў з раздзелу Фонетика, орфоэпия, орфография і 5 урокаў з раздзелу Марфалогія падручніка "Учебник белорусского языка для самообразования"
30.02.03 - Пачаў размяшчаць падручнік для расейскамоўных А. Крывіцкага і А. Падлужнага "Учебник белорусского языка для самообразования" у раздзеле Праект ТБМ
01.02.03 - 1) Змешчаны тэкст Усеагульнай Дэкларацыі лінгвістычных правоў. 2) На навігацыйнай панэлі з'явіліся дадатковыя раздзелы: Беларуская мова і Праект ТБМ (пакуль у рапрацоўцы).
12.01.03 - Раю пачытаць прыхільнікам усіх беларускіх варыянтаў мовы артыкул пра моўную сітуацыю ў Нарвегіі М. Паўлсена і памірыцца :)
12.01.03 - змешчаны ўводны артыкул пра валійскую мову, а таксама вы можаце навучыцца чытаць па-валійску :):)
11.01.03 - 1) Змешчана зводная табліца мёртвых моваў; 2) Дадазены лінгвістычныя мапы Францыі, Нідэрландаў, Швайцарыі (гл.); 3) У раздзеле краінаў акрамя загалоўных назваў краінаў таксама падаюцца іх варыянтныя назвы; 4) пераапрацаваны спіс еўрапейскіх моваў: дададзены варыянты і некаторыя спасылкі; 5) Зроблена англамоўная старонка з інструкцыямі для тых, хто не валодае беларускай мовай.
